СТАРЫ́ ДВОР,

вёска ў Варапаеўскім пас. Савеце Пастаўскага р-на Віцебскай вобл.; чыг. ст. Жафарава на лініі Паставы—Глыбокае. Цэнтр саўгаса. За 21 км на У ад г. Паставы, 247 км ад Віцебска. 366 ж., 143 двары (2001). Базавая школа, клуб, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 15, с. 164

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)